Святаслаў Вакарчук пра Мэрыем Герасіменка: Спадзяюся, яна годна пройдзе гэта выпрабаванне
Лідар украінскага гурта «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд беларускай спявачцы Мэрыем Герасіменка. Дзяўчына атрымала тры гады «хатняй хіміі» за выкананне хіта «Океана Ельзи» «Обійми».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_01/articleimage_161372-gjqyw.jpg.webp)
Падчас эфіру на ўкраінскім тэлеканале «1+1» Вакарчук заўважыў, што ў Беларусі прымяняюцца рэпрэсіўныя метады, якія выкарыстоўваліся ў савецкі час. Тады ўсіх, хто быў нязгодны і пратэставаў супраць улады, саджалі і пераследавалі:
«У гэтым выпадку гэта тыповыя рэпрэсіўныя метады.
Мне вельмі шкада гэту выдатную дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне. Зычу ёй і ўсім астатнім, цалкам несправядліва асуджаным, або тым, хто чакае суда, — стойкасці. Безумоўна, мы іх у гэтым падтрымліваем маральна, чым можам», — сказаў Вакарчук.
Музыка таксама звярнуў увагу на тое, што спачатку прычынай затрымання Герасіменка назвалі выкананне ёю песні на ўкраінскай мове, а потым заявілі, што прычынай стала тое, што артыстка данаціла на ўкраінскае войска:
«Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскаму войску — гэта парушэнне грамадскага парадку… Гэта зусім іншы свет, з якога, дзякуй богу, мы, украінцы, выйшлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся. Мы цяпер плацім цану страшных ахвяраў, каб не вярнуцца да гэтага страшнага жаху, у якім цяпер знаходзяцца Беларусь і Расія», — сказаў Вакарчук.
Каментары
(зевая) ога) блокирую Тихоновскую, например. Чем можем, чё "мышебратья"