Сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 1 634,4 рубля. У верасні было 1637 рублёў.
Аднак варта памятаць, што звесткі публікуюцца да вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў (1%).
Такім чынам, «чыстымі» заробак складае 1406 рублёў.
У агульнарэспубліканскім банку вакансій цяпер размешчана амаль 100 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. Больш за палову з іх — амаль 52 тысяч — на зарплату да 700 рублёў. Пры гэтым сумы часцяком паказваюць да выплаты падаткаў.
Каментары