Белстат паведаміў пра адток айцішнікаў. У верасні колькасць звальненняў па гэтым відзе дзейнасці перавысіла колькасць працаўладкавання на 1330 чалавек.
Усяго было звольнена 2297 чалавек, што ў 1,5 разу больш, чым у верасні мінулага года.
Усяго на працу ў IT было прынята за верасень 967 чалавек, або на 53,2% менш, чым за верасень 2021 года.
А па выніках трох кварталаў колькасць звальненняў перавысіла колькасць працаўладкаванняў на 13 279 чалавек.
Усяго звольнілі 23 855 чалавек, а прынялі на працу толькі 10 576.
Каментары