Выдавец Андрэй Янушкевіч у Міжнародны дзень кнігарняў сімвалічна адрадзіў кнігарню «Кнігаўка»
Пакуль што яна будзе існаваць у выглядзе прадстаўніцтва ў фэйсбуку, але выдавец цвёрда верыць, што некалі «Кнігаўка» вернецца і ў афлайн. А пакуль у суполцы з такой назвай ён прапануе абмяркоўваць праблемы беларускай кніжнай прасторы і іх вырашэнне.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_10/photo_2022-10-07_19-33-57-csv3t.jpg.webp)
«Спачатку гэта будзе старонка ў сацсетках з навінамі і анонсамі, карыснай і займальнай інфармацыяй, у перспектыве ёсць намер адкрыць і сайт, і інтэрнэт-краму, а магчыма, і ўтульную стацыянарную кнігарню», — напісаў Андрэй Янушкевіч.
«Няхай гэта будзе кніжная супольнасць, дзе ўсе неабыякавыя людзі могуць абмяркоўваць праблемы беларускай кніжнай прасторы, дзяліцца думкамі наконт яе развіцця. Запрашаю ўсіх жадаючых. Галоўнае патрабаванне — тэматыка постаў і каментарыяў павінна датычыцца кніг і кнігавыдання», — дадае ён.
Каментары