Разгромлены яшчэ адзін СМІ: затрымалі рэдактараў вядучага аўтамабільнага партала
Учора ў інстаграме аўтамабільнага сайта ABW.by з'явілася дзіўная публікацыя. Сёння стала вядома, што затрымалі трох рэдактараў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_06/kv-o6odt.jpg.webp)
Учора ў інстаграме выдання «Аўтабізнэс» з’явілася дзіўная публікацыя. У ёй выданне абвінавачваюць, што яны «творили дичь и нагнетали ситуацию в стране», а таксама пагражаюць тым, што ўсё толькі пачынаецца. Былі выстаўлены скрыны перапіскі ў працоўным чаце.
Публікацыю праз некаторы час выдалілі.
Наколькі вядома, затрыманы галоўны рэдактара сайта Юлія Мудрэўская, рэдактар рэкламных праектаў Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч.
Сваякі галоўнага рэдактара адмовіліся каментаваць, у рамках адміністрацыйнай ці крымінальнай справы было затрыманне.
Каментары