Ежа

Да велікоднага стала. Запечаная нага ягняці з прыправамі — духмяная страва, якую проста прыгатаваць

Добрае мяса і травы, і нічога больш. Гэтая страва стане цудоўным упрыгожваннем велікоднага стала. І, што не менш прыемна, яе не надта цяжка гатаваць.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць запечаную нагу ягняці з прыправамі, вам спатрэбіцца:

  • адна нага ягняці вагай 2 кг,
  • лісце з маленькага пучка арэгана,
  • чайная лыжка лісця размарыну,
  • 4 галоўкі часнаку (трэба іх расціснуць),
  • цэдра і сок аднаго лімона,
  • цэдра і сок аднаго апельсіна,
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • 2 чайныя лыжкі марской солі.
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Пакладзіце ягняціну ў вялікую форму для запякання скурай уверх, і з дапамогай вострага нажа зрабіце на скуры як мага больш надрэзаў.
  3. З дапамогай блэндэра ці кухоннага камбайна змяшайце арэгана, размарын, часнок, цэдру лімона і апельсіна, па 2 сталовыя лыжкі лімоннага і апельсінавага соку, аліўкавы алей і соль. Размажце гэтую сумесь па ягняціне — трэба добра ўцерці яе ў скуру. Пакіньце мяса пры хатняй тэмпературы на 45 хвілін.
  4. Налейце ў форму для запякання ваду, якая толькі што закіпела — яна павінна пакрываць дно формы на 0,5 сантыметра. Запякайце мяса 1 гадзіну 40 хвілін, прычым пасля першай гадзіны дадайце ў форму вады, калі яна выпарыцца. Калі мяса пачне прыпякацца, пакрыйце яго фольгай. Перад тым, як скончыцца час запякання, дастаньце мяса з духоўкі і праверце яго на гатоўнасць так, як гэта звычайна робіце: напрыклад, праткніце яго нажом і паглядзіце, ці будзе празрыстым той сок, які будзе выцякаць з яго — бо калі мяса гатовае, сок павінен быць празрыстым. Або праверце з дапамогай спецыяльнага тэрмометра тэмпературу мяса ў цэнтры нагі: у выпадку з цалкам прапечаным мясам тэмпература павінна складаць 71 градус, у выпадку з сярэднепрапечаным — 60 градусаў.
  5. Калі ягняціна будзе гатовай, дастаньце яе з духоўкі, няшчыльна пакрыйце фольгай і пакіньце мяса на 15-30 хвілін. Потым яго можна будзе наразаць.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Хто такія «жакі» і каго лупцавалі на Вялікдзень ВІДЭА 

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць