Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ
Сёння ў Вільні стартавала першая сёлетняя частка традыцыйнага беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Сярод шматлікіх заяўленых кніжных прэзентацый была і прысвечаная выхаду кнігі Сяргея Календы «Стрыжэ і піша», якую разам з аўтарам вёў вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/2024-10-05164708-2-kopcj.jpg.webp)
Падчас прэзентацыі Сяргей Календа, які па-за творчай дзейнасцю зарабляе сабе на жыццё цырульніцтвам, публічна прадэманстраваў сваё майстэрства, пастрыгшы Андрэя Хадановіча проста на сцэне.
Выдадзеная кракаўскім выдавецтвам Hutenberg кніга «Стрыжэ і піша» — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка. Пісьменнік некалькі гадоў запісваў цікавыя гісторыі, героем якіх быў ён сам, а таксама яго кліенты і кліенткі.
Традыцыйны фестываль «Прадмова» праходзіць сёлета ў чатырох еўрапейскіх гарадах — Вільні, Варшаве, Берліне і Познані. З віленскай часткі, якая праходзіць 5-6 кастрычніка, ён стартаваў.
Фестываль у Вільні адбываецца на пляцоўцы тэатра Vilniaus klasika (Vytenio, 6). Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Расклад можна паглядзець на сайце фестывалю, большасць імпрэз транслююцца анлайн на Youtube-канале PRADMOVA.
Каментары
а я апошнім часам стрыгу сябе сама. у мяне доўгія. і аддаваць немалыя (а за доўгія нацэнка) грошы толькі за тое, каб падстрыглі кончыкі і пры гэтым выслухваць, што ў мяне залысіны (да - бывала і такое)), віхры і ўвогуле дрэнныя валасы. думаю - ды ідзіце вы нафіг. і сама - чык-чырык.
дрэнныя цырульніцы (бо бываюць добрыя;) засталіся без грошаў.
зараз шмат ролікаў на ю-туб у тым ліку ад Майстроў, якія вучаць, як зрабіць нават мадэльную стрыжку самой сабе