Меркаванні2121

«Гігін і Шпакоўскі — таксама Беларусь, мы такія, як яны»

У новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст выказаў нетрывіяльны погляд на беларускіх прапагандыстаў. І патлумачыў, чаму некаторых з іх можна назваць інтэлектуаламі.

Вадзім Гігін Аляксандр Шпакоўскі Пятро Пятроўскі Аляксей Дзермант
Беларускія прапагандысты Вадзім Гігін, Аляксандр Шпакоўскі, Пятро Пятроўскі, Аляксей Дзермант

Па словах Дракахруста, беларускія прапагандысты, кшталту Гігіна, Пятроўскага, Шпакоўскага, Дзерманта — «таксама Беларусь, таксама беларушчына».

«Вось такія мы. У тым ліку такія, як яны. Яны частка беларускага дыскурсу, наратыву. Гэта тое, пра што Беларусь гаворыць сама сабе і пра што гаворыць свету. (…) Вось такія мы ёсць. Іншых значных інтэлектуалаў на тым баку няма».

@tokbelarus «Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы» #беларусь #нашаніва #лукашенко #политика #жывебеларусь #белорусы #бчб ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Палітолаг выказвае думку, што многія з сённяшніх праўладных прапагандыстаў не згубяцца і ў новай Беларусі і таксама будуць іграць свае ролі.

Дракахруст адзначае, што не падзяляе іх погляды, але не лічыць іх «дурнямі ці нейкімі падонкамі». «У мяне няма прэтэнзій да тых, хто выбірае іншы бок», — заўважае палітолаг.

Найбольш ангажаванымі ў палітыку ён лічыць Гігіна і Шпакоўскага. «Адзін дэпутат, другі — дыпламат, чыноўнік».

Палітолаг мяркуе, што Гігіна можна назваць інтэлектуалам, і тлумачыць:

«Інтэлектуал — гэта не медаль «За адвагу» і не медаль за тое, што яны такія разумныя, як і мы. (…) Гебельс быў інтэлектуалам. Каму было радасці ад яго інтэлектуалізму? Нямногім. Інтэлектуал — гэта не пахвала».

Глядзіце цалкам:

Каментары21

  • Ясненька
    05.06.2024
    «У мяне няма прэтэнзій да тых, хто выбірае іншы бок», — заўважае палітолаг Дракахруст.
    У Дракахруста няма прэтэнзій да адыёзных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, якія не вылазяць з тэлеперадач расейскай прапаганды: Гігіна, Пятроўскага, Шпакоўскага, Дзерманта.
    Яны для Дракахруста «таксама Беларусь, таксама беларушчына».
  • Ян
    05.06.2024
    Ведаеш, Дракахруст, ввглядаюць зусім не шчыра твае слвы. Наогул тэму пра здраднікаў не трэба падымаць. Гебельс - інтэлектуал...Вы аб чым? Гебельс - бандыт, псіхапат, забойца. Усе, хто нейкім чынам жыў каля гітлераў, забойцы. Гігін і іншыя - здраднікі. Гэта не жыццёвая пазіцыя, гэта прыстасаванцы. Хопіць шукаць сяброўмтва с ьандытскай уладай.
  • Гы
    05.06.2024
    Anatol Starkou, Навошта? Ну, не из личных же симпатий. Значит есть интерес. Вопрос какой? 

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?1

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»1

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка37

Зборную Беларусі не дапусцілі да чэмпіянату свету па хакеі4

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек7

Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў4

Швед: Узровень злачыннасці ў Беларусі дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму18

Расіяне запусцілі ў сетцы відэа з адсечанай галавой украінскага вайскоўца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць