Візіт прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі быў анансаваны напярэдадні позна ўвечары. Рышы Сунак плануе сустрэцца з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і прэзідэнтам Іцхакам Герцагам, піша «Медуза».
Прэс-служба прэм'ера Вялікабрытаніі паведамляла, што Сунак збіраецца абмеркаваць з уладамі Ізраіля гуманітарную дапамогу для сектара Газа і эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва анклава.
18 кастрычніка Ізраіль наведаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Пра намер прыляцець у Тэль-Авіў таксама паведамляў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Каментары