Міністр замежных спраў Украіны прапанаваў Зяленскаму разарваць дыпадносіны з Іранам
Дзмітрый Кулеба сёння ўнёс на разгляд прэзідэнта Украіны прапанову аб разрыве дыпламатычных адносін з Іранам — з-за паставак іранскай зброі Расіі. Гаворка ідзе аб дронах Shahed, якія расійскае войска перайменавала ў «Герань» і атакуе імі ўкраінскія гарады.
Украіна паралельна заклікала краіны ЕС увесці санкцыі супраць Ірана за дапамогу Расіі ў забойстве ўкраінцаў.
«Дзеянні Ірана — гэта подласць і хлусня, якую мы не будзем трываць, бо ўсё гэтыя дзеянні Іран здзейсніў, паралельна распавядаючы нам, што ён супраць вайны і не будзе падтрымліваць зброяй ніводны з бакоў», — сказаў Кулеба.
Сам Іран адмаўляе перадачу зброі і беспілотнікаў Расіі.
Каментары