Выбары-20203838

Калі Бабарыку не зарэгіструюць, могуць зняцца ўсе, апроч Канапацкай

У штабах прэтэндэнтаў у прэзідэнты разглядаюцца самыя розныя версіі далейшай стратэгіі ўдзелу ў выбарах.

Напэўна, зусім мізэрныя шанцы прайсці рэгістрацыю ў былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалы. ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі 75 тысяч подпісаў, здадзеных у ягоную падтрымку. Вядома, Цапкала будзе абскарджваць гэтае рашэнне, але ўсе разумеюць, што малаверагодна, каб яго адмянілі.

Усё болей сігналаў прыходзіць адносна таго, што могуць не зарэгістраваць і былога банкіра Віктара Бабарыку, які на гэты момант знаходзіцца ў СІЗА і праходзіць у якасці абвінавачанага па некалькіх крымінальных справах. Бабарыка паспяхова пераадолеў этап збору подпісаў, але працягваецца праверка яго дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Чым яна скончыцца — пакуль незразумела.

У такіх умовах, калі двое галоўных канкурэнтаў Лукашэнкі могуць быць не зарэгістраваныя, узнікае пытанне аб удзеле ў выбарах іншых патэнцыйных кандыдатаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Святлана Ціханоўская і яе штаб абсалютна не супраць таго, каб зняцца з выбараў. Фактычна пра неўдзел у выбарах гаварыў і сам Сяргей Ціханоўскі.

Які далейшы план дзеянняў у Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чэрачня і Ганны Канапацкай? Усіх гэтых кандыдатаў прынята лічыць спойлерамі — тымі, хто будзе ствараць масоўку на дадзеных выбарах, ніяк не прэтэндуючы на перамогу.

Тым не менш, па нашай інфармацыі, размовы пра зняццё вядуцца і з Сяргеем Чэрачнем, і з Андрэем Дзмітрыевым. Абодва кандыдаты не выключаюць такой магчымасці. Лідар «Грамады» Чэрачань марыць стаць кандыдатам, таму імкнецца не рабіць рэзкіх заяваў. Але застаецца верагоднасць таго, што ён не будзе ўдзельнічаць у дні галасавання.

Тое самае можна сказаць і пра Андрэя Дзмітрыева, які лічыць, што ў выпадку нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы зможа быць адзіным дэмакратычным кандыдатам. Але наколькі вядома «Нашай Ніве», і ён не выключае зняцця. 

Затое экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая не збіраецца сыходзіць з прэзідэнцкай кампаніі. Яна не ідзе ні ў які кантакт з прадстаўнікамі іншых штабоў.

Тым не менш крыніцы «Нашай Нівы» паведамляюць, што Канапацкая з вялікай насцярогай паставілася да прапановы ўключыць яе, Дзмітрыева і Чэрачня ў спіс неўязных у ЕС, калі яны ўсё ж будуць удзельнічаць у выбарах.

Чытайце таксама:

На Чэрачня ціснуць, каб ён прызнаў 143 тысячы подпісаў, якія яму «налічыла» ЦВК

Палітолаг Усаў: Калі Чэрачань, Канапацкая, Дзмітрыеў не знімуцца з выбараў, хай Еўрасаюз накладзе на іх санкцыі

Каментары38

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка13

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Усе навіны →
Усе навіны

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі12

ЗША на месяц прыпыняць увядзенне мытаў на мексіканскія тавары8

«Левая, хранічна злая». Драматычная гісторыя паказала, да чаго даводзіць істэрычнае выкрыццё «сэксуальных дамаганняў»20

У Расіі аднаўляюць музычны конкурс часоў брэжнеўскага застою6

На таннае арэнднае жыллё ў Беларусі змогуць прэтэндаваць і расіяне2

«Спадзяюся, гэта ўбачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць». Тыкток смяецца з гомельскага аэрапорта18

«Я вас, баранаў, рэзаў і буду рэзаць». Дзевяць разоў судзімы найміт вярнуўся з украінскага палону і забіў хлопца былой жонкі7

Еўрасаюз абяцае ўзмацніць падтрымку незалежных беларускіх СМІ5

Ігар Карнялюк расказаў, як абгарэў падчас канцэрту на «Славянскім базары»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка13

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць