Грамадства88

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»

Для ўважлівага гледача прапаганды так і застанецца загадкай, чаму некалькі месяцаў таму Зянковіча запісвалі ў СІЗА КДБ як зняволенага, а цяпер ён проста выступае ў эфіры, нібыта нічога і не адбылося.

Адказу на пытанне, які цяпер статус у Зянковіча, у новым фільме АНТ увогуле няма.

Амерыканскі юрыст Юрась Зянковіч разам з іншымі фігурантамі «справы змоўшчыкаў» быў затрыманы ў красавіку 2021 года. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб «раскрыцці дзяржаўнага перавароту». Зянковіч — адзіны з пяці абвінавачаных па гэтай справе, хто заключыў здзелку са следствам. Ён цалкам прызнаў сваю віну.

Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). У верасні 2022 года Зянковічу прызначылі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Праз тры месяцы палітвязня судзілі ўжо па новай крымінальнай справе. Зянковіча абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Падставай для гэтага сталі «абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім». У снежні 2022 года суд Мядзела дадаў яму яшчэ паўгода зняволення.

Тэрмін палітвязень спачатку адбываў у бабруйскай калоніі №2. Адміністрацыя калоніі прымушала палітвязня выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — адпраўлялі ў ШІЗА. Палітвязень тады абвяшчаў галадоўку. Пазней Юрасю ўзмацнілі пакаранне і паводле рашэння бабруйскага суда перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», у магілёўскай турме №4 яго пазбавілі перадач, таксама яму нельга было мець грошы на рахунку для «атаваркі». Да Юрася зноў пастаянна чаплялася адміністрацыя і доўгі час утрымлівала яго ў ШІЗА. Праз гэта палітвязень аб'яўляў некалькі разоў галадоўкі. Апроч усяго, ён мог камунікаваць толькі са святаром. 

У верасні 2024 года прапагандысты ўжо паказвалі фільм з удзелам Зянковіча, які ўразіў усіх тым, што палітвязень змяніўся да непазнавальнасці — схуднеў як у канцлагеры.

Каментары8

  • Брэст
    17.01.2025
    за чатыры гады два Пратасевічы - ну не многа ж паскуд. І чаму я не здзіўляўся ні таму, што гэта Ромік, ні таму, што цяпер гэты шалапута Зянковіч?
  • м-да
    18.01.2025
    Ну зараз няхай ўзначаліць калгас адсталы, альбо раён задрыпаны рэжымам.
  • Карагод
    18.01.2025
    Люди без принципов, убеждений и внутреннего стержня относительно легко поддаются переформатированию. Ничего удивительного.

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах12

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць