Усяго патроху44

«Ніколі не былі парай, проста дамовіліся завесці дзяцей». У Дурава пракаментавалі прэтэнзіі яго меркаванай жонкі

Аповеды меркаванай жонкі Паўла Дурава Ірыны Болгар пра сумесную гісторыю кахання і жыцця пары пракаментаваў прадстаўнік мільярдэра. Ягоныя словы прыводзіць выданне The New York Times.

Павел Дураў з Ірынай Болгар і дзецьмі. Фота: missbolgar / Instagram

Павел Дураў і Ірына Болгар, якая нарадзіла ад яго траіх дзяцей, «ніколі не былі парай», заявіў прадстаўнік Дурава газеце The New York Times.

«Адносіны паміж імі былі дзелавымі, а не рамантычнымі. Болгар, якая на той момант была трэнерам Дурава па ёзе, прапанавала яму завесці дзяцей, і той пагадзіўся. У выніку нарадзіліся трое дзяцей», — сказаў прадстаўнік Дурава.

Па словах прадстаўніка бізнэсмена, у Паўла Дурава шмат дзяцей, і ён выдаткоўвае на падтрымку кожнага з іх аднолькавую суму — 10 тысяч даляраў у месяц. А Болгар нібыта растрачвае грошы, якія прадпрымальнік даваў на іх агульных дзяцей, сцвярджае прадстаўнік Дурава.

Ірына Болгар называе сябе маці траіх дзяцей Паўла Дурава. Паводле яе слоў, яны пазнаёміліся летам 2012 года, а праз паўгода сталі жыць разам.

У снежні 2013-га ў пары нарадзілася дачка Лея, у студзені 2016 года — сын Даніэль, а ў верасні 2017-га — сын Давід. Болгар сцвярджае, што гэтыя дзеці народжаныя ад Паўла Дурава.

Не так даўно жанчына падавала пазовы ў швейцарскі суд — аб выплаце аліментаў і хатнім гвалце. Але, здаецца, гэта не мяжа.

Болгар замахнулася, ні многа ні мала, на Telegram. У вялізным запісе ў Instagram яна назвала кампанію «супольна нажытай маёмасцю».

Жанчына сцвярджае, што была ў адносінах з Дуравым 10 гадоў. Рэгістраваць шлюб, паводле яе слоў, Дураў не хацеў і ўсю маёмасць, нажытую за гэты час, запісваў выключна на сябе.

«Усе значныя сямейныя актывы былі зарэгістраваныя на яго імя. Я мела да іх доступ праз пагадненні і даверанасці, якія, хоць і дазвалялі іх выкарыстоўваць, не цалкам абаранялі мае правы і інтарэсы і, як аказалася, маглі быць парушаныя ў любы момант.

Мне пастаянна давалі запэўніванні і абяцанні, якім я шчыра верыла, што ў мяне і маіх дзяцей заўсёды будзе доступ да нашых сямейных рэсурсаў, нягледзячы на тое, што наш шлюб не быў афіцыйна зарэгістраваны, а сумесна нажытая маёмасць, уключаючы галоўны актыў — месенджар Telegram — быў зарэгістраваны выключна на яго імя. Я таксама давярала яго абяцанням і запэўніванням, што для дзяцей будуць створаны траставыя фонды, якія гарантуюць іх фінансавую бяспеку», — адзначыла Болгар.

Сам Павел Дураў публічна не каментаваў выказванні жанчыны, а таксама яе судовыя пазовы. Цяпер прадпрымальнік знаходзіцца пад судовым наглядам у Парыжы.

Каментары4

  • Дзеці - закладнікі дурава і дур
    03.10.2024
    Нават жывёлы так не робяць, як гэтыя. Інструктарка па ёзе проста падставіла геніталіі, каб адціснуць грошы і яшчэ чаго-небудзь. У дзяцей у выніку няма сям'і і адны судовыя разборкі перад вачыма. Вырастуць з траўмаванай кукухай.
  • Вадя
    03.10.2024
    Ну и сволочь. А это во всём остальном должно присутствовать
  • баба тоже русская
    03.10.2024
    Русский человек
    Сунул вынул и бежать
    Все нормально по правилам
    Русским
    Или он ее или она ему рога

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка80

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць