Грамадства

На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандных цыгарэт

У 2024 годзе памежная служба Польшчы выявіла на мяжы з Беларуссю ў два разы менш кантрабандных тавараў, чым у 2023 годзе, вынікае са статыстыкі ведамства. Усяго ўдалося спыніць увоз і вываз прадукцыі нелегальнага паходжання на суму 15,5 млн злотых (каля 3,7 млн даляраў), піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

Мацней за ўсё скараціўся нелегальны ўвоз цыгарэт. Коштавы аб'ём выяўленай кантрабанды паменшыўся амаль у чатыры разы — з 24,5 млн злотых (каля 6 млн даляраў) да 6,3 млн (каля 1,5 млн). На 35% зменшыўся коштавы аб'ём выяўленага кантрабанднага тытуню — з 38,2 тыс. злотых (каля 9,2 тыс. даляраў) да 25 тыс. (каля 6 тыс.).

Кантрабанда алкаголю таксама скарацілася больш чым у чатыры разы — з 10,1 тыс. злотых (каля 2,4 тыс. даляраў) да 2,5 тыс. (каля 600 даляраў).

Тым не менш, нелегальны вываз у Беларусь праз польска-беларускую мяжу захоўваецца. Напрыклад, перамяшчэнне транспартных сродкаў з парушэннем закона нават павялічылася. За мінулы год на мяжы было затрымана 46 транспартных сродкаў, а ў 2023 годзе — 44. Іх агульны кошт вырас на 63% — з 5,4 млн злотых (каля 1,3 млн даляраў) да 8,8 млн (каля 2,1 млн).

Як правіла, гаворка ідзе пра машыны, якія былі ўгнаныя ў краінах ЕС. Часта ім перабіваюць VIN-нумары і падрабляюць дакументы. Часам злачынцы мантуюць рухавікі з угнаных транспартных сродкаў на іншыя.

Нелегальнае перамяшчэнне праз беларуска-польскую мяжу ў абодвух напрамках іншых тавараў знізілася з 649,7 тыс. злотых (каля 157,1 даляра) да 389,1 тыс. (каля 94,1), або на 40%.

Раней стала вядома, што падобныя працэсы змяншэння аб'ёму выяўленай кантрабанды назіраюцца і на беларуска-літоўскай мяжы.

Каментары

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык3

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент2

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць