Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, які бярэ ўдзел у Касцюшкаўскім форуме ў Гданьску, выказаў падтрымку Беларусі і заявіў, што Беларусь належыць Еўропе, піша Reform.news
Кястуціс падкрэсліў, што Беларусь акупаваная дыктатурай і Расеяй і павінна вызваліцца ад гэтага, каб вярнуцца на еўрапейскі шлях.
«Сёння на Касцюшкаўскім форуме ў Гданьску я падкрэсліў, што Беларусь належыць Еўропе. Беларусь была акупаваная — спачатку дыктатурай, а затым усё больш Расеяй. Але яе еўрапейскія карані і імкненні застаюцца жывымі. Каб вярнуцца на свой еўрапейскі шлях, Беларусь павінна вызваліцца і ад Лукашэнкі, і ад Расеі», — заявіў Будрыс.
Касцюшкаўскі форум праходзіць 3—4 лютага ў польскім Гданьску. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, адкрываючы мерапрыемства, што Польшча працягне падтрымку памкненняў беларусаў.
Каментары
Дарэчы і іншыя аніяк не здольны дапамагчы.
Літвін літоўцу сябар і брат!