Свет44

МЗС Літвы: Выключэнні для аўтамабіляў з Беларусі прынялі для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці

Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што дазволы для некаторых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўсё ж уязджаць у Літву прынятыя дзеля неабходнасці падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, паведамляе Tv3.lt.

«Літва, як член Еўрапейскага саюза, паслядоўна і сістэматычна прымяняе правілы ЕС. Разам з тым, ацэньваючы дзеянні іншых рэгіянальных партнёраў, практычныя аспекты забароны і працягваючы дыялог з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, ацэньваючы неабходнасць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, мы адпаведна прымяняем варыянты, прадугледжаныя рэгламентам», — гаворыцца ў адказе МЗС, перададзеным агентсву BNS 16 жніўня.

Як паведаміла раней літоўская мытня, з 17 жніўня грамадзяне Беларусі, якія маюць літоўскую візу, дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў Літве і едуць з асабістымі мэтамі, змогуць уязджаць у Літву на аўтамабілі.

Таксама будуць прапускаць аўтамабілі грамадзян краін ЕС, якія жывуць у Беларусі і едуць у ЕС з асабістымі мэтамі.

Забарона па-ранейшаму, аднак, захаваецца для службовых аўтамабіляў або аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах ці прызначаных для продажу.

Рашэнне аб прымяненні выключэнняў прыняла створаная ўрадам Каардынацыйная камісія па міжнародных санкцыях.

Забарона на ўезд у Літву легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўступіла ў сілу 18 ліпеня. Тыя, хто прыбыў раней, на працягу наступных паўгода — да 18 студзеня 2025-га — павінны выехаць або перарэгістравацца. Пасля гэтай даты яны не змогуць знаходзіцца ў Літве, а іх уладальнікаў чакае штраф і канфіскацыя аўтамабіля.

Аднак забарона не распаўсюджваецца на аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі, калі яны неабходныя для дзейнасці дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў або для асабістага карыстання дыпламатаў.

У Літву таксама прапускаюць аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, калі яны выкарыстоўваліся для перавозкі парэшткаў памерлых.

Прадстаўніца Віленскай тэрытарыяльнай мытні Індрэ Странчыкайце паведаміла BNS, што за месяц — да 16 жніўня — на памежным пункце ў Медніках (на беларускім баку Каменны Лог) не прапусцілі ў Літву 49 аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, а на пункце ў Салечніках (у Беларусі Беняконі) развярнулі 17 машын.

Каментары4

  • Галасы роспачы
    17.08.2024
    Ня трэба гэтую так званую "грамадзянскую супольнасць" падтрымліваць: яны і так сабе на грантах не блага пачуваюцца. Звярніце ўвагу на простых людзей нарэшце!
  • Клоўны
    17.08.2024
    Дазволілі ўезд на беларускіх нумарах людзям з літоўскімі візамі і ПНЖ (такіх вобмаль, хто можа бяз страху праз мяжу ездзіць) і грамадзянам ЕС.
    Дзе ж тут "беларуская грамадзянская супольнасць"? Клоўны!
  • Убить дракона
    17.08.2024
    Галасы роспачы,
    – А ты почему не смотришь?
    – Жду, когда влетит дракон.
    – Я дракон…
    – А как же хвост, три головы…?
    – Наш господин дракон так давно живет среди людей, что сам стал похож на человека. И иногда заходит к нам, по простому, по человечески…
    – Да, я люблю простых людей. Но простых.

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць