Адзіны пункт пропуску для аўтобусаў і легкавых аўто на польскай мяжы знаходзіцца ў Брэсце. Абстаноўка напружаная — чэргі расцягнуліся на кіламетры і суткі.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/5trltslqdddy3gkcpv823medtxuk7xvd-vyi27.jpg.webp)
Кожны едзе па сваё — хто на адпачынак, хто на закупы, а хтосьці проста трымае месцы на продаж, піша Tochka.by.
На выезд з Беларусі ў Польшчу стабільна стаіць каля 500 машын і 50 аўтобусаў.
Па стане на раніцу ў панядзелак, напрыклад, стаялі 400 машын і 60 аўтобусаў (вечарам у нядзелю наогул было 80 аўтобусаў).
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/11rxwtthzxr86j5h96ovdyhhq9g3qnxw-wnjgp.jpg.webp)
Чарга расцягнулася на два кіламетры — да самай Брэсцкай крэпасці. Легкавыя машыны і зусім туляцца проста ля абочыны ў лесапаласе.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/u719lvx4rtp0psv4zepzadhlrsybktbn-etl5z.jpg.webp)
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/849mx2qdq2nr66731xr6ig0hn7mac7e7-3adz2.jpg.webp)
Мяжа дзеліць мост праз раку Буг. На пад'ездзе да яго грэецца на сонцы красовер.
Сям'я едзе адпачываць — упершыню вырашылі зладзіць паездку па Еўропе на машыне. Маральна падрыхтаваліся да пакутлівага чакання. Падушкамі абклаліся, шмат ежы; за рулём — бацька. Прыкметна, што стаміўся, але ўсміхаецца — мяжу амаль прайшлі.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/ppofym1uxgth3usr3mlsg6g16z8hw41m-g1ory.jpg.webp)
«Папрасілі сябра, ён мясцовы, каб месца ў чарзе нам прытрымаў. Ён 10 гадзін трымаў, і мы самі яшчэ 15 гадзін. За гэты час пагулялі па Брэсцкай крэпасці, пасядзелі ў кафэ», — жонка за штурмана на пасажырскім.
Крыху далей у чарзе стары мінівэн. У машыне паўсонныя дамы. Але размова завязалася жывой — эмоцыі.
«Стаім з дзявятай раніцы ўчорашняга дня. Атрымліваецца, ужо 30 гадзін на мяжы. Пакуль прыедзем, крамы ў Польшчы ўжо закрыюцца. Яшчэ адзін дзень страчаны», — дамы трымаюцца з апошніх сіл.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/sjfs567nwf4dojeakhgfoqegvyzevy60-9dsa5.jpg.webp)
Жанчыны не хаваюць — едуць на закупы. Дадатковы заробак зусім нялёгкім стаў.
«Заробак Br800, як на іх пражыць», — слушны аргумент.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/7tokpfuysh5qwwdetdv1lcwmfc1vaw2w-ci9sd.jpg.webp)
Дамы часта катаюцца праз мяжу, таму на памяць ведаюць нумары машын тых, хто прытрымлівае месца за грошыкі. На польскім баку, са слоў жанчын, за такое «морды і вокны б'юць». І нават за меншае.
«Актывісты на польскай мяжы мне разбілі лабавое шкло. Мы ад'ехалі ў краму ўзяць паесці. Ісці было далёка. Вярнуліся на сваё месца. Відэа нават знялі за кім стаялі», — успамінае ўладальніца аўто.
Балазе хутка прыехала паліцыя, разабраліся. Шкоду жанчынам палкія актывісты кампенсавалі.
Цяпер паглядзім з адваротнага боку — колькі людзі стаяць на польскім баку.
Заруліў аўтобус — многія пасажыры цягнуць важкія дарожныя сумкі. Нават туалетную паперу вязуць.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/27wls1d782q3ve5wtwtaqd30xeg131sv-7vz31.jpg.webp)
Падышлі да маладой пары. Выглядаюць свежа — вяртаюцца з адпачынку. Разважліва заклалі два дні на праходжанне абедзвюх межаў.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/5u9eji7u033el13j196ebcfdgpkjrv59-236rq.jpg.webp)
Калі ехалі ў Польшчу, прастаялі 16 гадзін. Спалі, у тэлефоне сядзелі.
«З нашага аўтобуса чалавек сем пераселі ў іншы — што бліжэй да мяжы быў. І ў наш перасаджваліся», — распавядае мужчына.
Дадому вярталіся хутчэй, мяжу прайшлі ўсяго за дзве гадзіны. Пашанцавала. Аўторак, разгар дня.
Прадпрымальныя грамадзяне зарабляюць на сітуацыі. Месца ў чарзе каштуе ад $30 да $200. І толькі да першага шлагбаўма — на тэрыторыі прыгранічнага сэрвісу.
Пасля прыйдзецца адстаяць яшчэ гадзін 10. Ёсць паслуга таннейшая — за Br10 у гадзіну пасядзяць за рулём вашай машыны. Калі давяраеце незнаёмцам. Усё гэта незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, але спекулянты нікуды не дзеліся.
Хто едзе на аўтобусе — перасаджваецца ў той, што бліжэй. Хадзілі чуткі, што лайфхак ужо не працуе. Не — усё спраўна працуе.
Самы мудрагелісты варыянт — паехаць на цягніку ў Калінінград. І трапіць у Польшчу праз пункт пропуску «Мамонава».
Каментары
Страдание вызывает плодотворное, кардинально преобразующее духовное напряжение, которое на эмоциональном уровне помогает человеку осознать то, чему следует быть. В страданиях человека открывается глубокая мудрость, которая выше всякого рассудка. Для внутренней жизни скорбь и раскаяние полны глубокого смысла.