Свет33

Дональд Туск прызнаў зніжэнне міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск звязаў зніжэнне міграцыйнага ціску на мяжы з Беларуссю з нядаўняй адпраўкай на дапамогу ў яе ахове падраздзяленняў паліцыі, піша «Радыё Свабода».

Дональд Туск. Фота: Justin Tallis/Pool Photo via AP, File

«Яшчэ ў траўні было 7 тысяч спроб незаконнага пераходу мяжы. Яшчэ ў чэрвені было каля 4 тысяч спроб парушэння мяжы, а ў ліпені — 800.

З моманту, як паліцыя далучылася да дапамогі Памежнай ахове на мяжы, маем справу з вельмі сурʼёзнымі пазітыўнымі фактамі. Польшча з'яўляецца больш бяспечнай дзякуючы вашым намаганням», — сказаў Туск падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 105-годдзю польскай паліцыі

Польскі прэм'ер таксама заявіў, што вырашыў выдзеліць на патрэбы паліцэйскіх падраздзяленняў дадатковы мільярд злотых на будучы год.

На фоне абвастрэння міграцыйнага крызісу сёлета напрыканцы вясны на польска-беларускую мяжу былі адпраўленыя падраздзяленні паліцыі, падрыхтаваныя для супрацьдзеяння масавым беспарадкам. Сярод іх абавязкаў не толькі ахова мяжы, але таксама і навучанне памежнікаў і салдат спецыфічным прыёмам працы.

Каментары3

  • Сі
    24.07.2024
    Ненахіляемага чарговы раз нахілілі, гэтым разам з Кітая.
  • Не так
    24.07.2024
    Сі, разам з Кітаем. Нахілілі абодвух, ненахіляемых.
  • Продажная шкура
    24.07.2024
    Ну все. Теперь поляки и рюзке заживут счастливо до старости

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай1

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон1

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?1

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»1

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай1

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць