На Еўра-2024 сціплая Албанія здолела звесці матч з Харватыяй унічыю ВІДЭА
Перад апошнім турам адны пытанні.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/cro_ap240619-wwefw.jpg.webp)
Sunday Alamba / AP
Албанія забіла на 11-й хвіліне першага тайма і потым больш за гадзіну не толькі мужна адбівалася, але і рабіла смелыя контрвылазкі.
Але потым Харватыя цягам дзвюх хвілін выйшла наперад. Спачатку вызначыўся Крамарыч, а потым здарыўся чацверты аўтагол. У свае вароты пацэліў Клаўс Гясула.
Але на пятай дададзенай хвіліне ён рэабілітаваўся, забіўшы ў патрэбныя вароты — 2:2.
Заўтра ў гэтай групе згуляюць Іспанія і Італія, што перамаглі ў першым туры Харватыю і Албанію.
У апошнім туры Харватыя згуляе з Італіяй, а Іспанія з Албаніяй.
А сёння а 19-й — Германія — Венгрыя, а 22-й — Шатландыя — Швейцарыя.
Каментары