Культура44

Гарадзенцы звярнуліся ў гарвыканкам наконт помніка Быкаву, ім адказалі

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы пад петыцыяй за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Афіцыйны адказ быў апублікаваны на сайце Petitions.by.

Паводле дакумента, які падпісаны намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зояй Кулешай: «Стварэнне і ўсталяванне падобных аб’ектаў нармуецца палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

З гэтага вынікае, што ўсталяванне помнікаў гістарычным асобам не ўваходзіць у кампетэнцыі гарвыканкама. Паводле палажэння, на якое спасылаецца старшыня Гродзенскага гарвыканкама, помнікі ў абласных цэнтрах можна ставіць толькі на падставе рашэнняў аблвыканкама. Праект помніка павінен таксама атрымаць заключэнне Міністэрства культуры і прайсці ўзгадненне ў прэзідэнта. Знешні выгляд і архітэктурнае рашэнне зацвярджае рэспубліканская мастацка-экспертная рада.

У сваёй петыцыі гарадзенцы збіралі подпісы пад просьбай усталяваць у Горадні помнік пісьменніку Васілю Быкаву, які жыў у горадзе з 1947 па 1949 і з 1955 па 1972 гады. Яны спасылаліся на тое, што ў «Гродне, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў яго імя не ўвекавечана належным чынам». Агулам пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек, піша bellit.info.

@feelmach Васіль Быкаў пражыў у Гродне агулам амаль 20 гадоў #жывебеларусь #быков #гродно #нашаніва #беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі ♬ Shelby - sergionabeat

Каментары4

  • Ёсік
    05.06.2024
    Хутчэй помнік кірзавым ботам дырэктара саўгаса ў Брэсце паставяць, дзе ён кожны квадратны метр прайшоў у іх, калі працаваў ідыёлагам у памежных войсках, чым славутым беларусам, якія не пагадзіліся з палітыкай людажэра.
  • Вучыцеся
    05.06.2024
    Адказалі? Можа "адмовілі"? Аўтар артыкула хіба той самы, што і аўтар знакамітага штампа "у выезде адказана"
  • Дапоўніце!
    05.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць