Грамадства

Сёння спаўняецца 25 гадоў, як быў забіты Юрый Захаранка

Былы міністр унутраных спраў Беларусі генерал Юрый Захаранка бясследна знік 7 мая 1999 года. На той момант яму было 47 гадоў.

Юрый Захаранка ўзначальваў міністэрства з 1994 па 1995 год.

Быў у камандзе Лукашэнкі на выбарах 1994 года, але потым расчараваўся і сышоў у апазіцыю.

У адным з інтэрв’ю Захаранка згадаў гутарку з кіраўніком Рады бяспекі Віктарам Шэйманам, які настойваў, што міністр мусіць выканаць любы загад прэзідэнта.

«Людзей я расстрэльваць не буду, Канстытуцыю парушаць не буду», — тады адказаў кіраўнік сілавога ведамства.

У кастрычніку 1995-га Захаранку не толькі звольнілі, але і панізілі ў званні з генерал-маёра да палкоўніка. Нагодай для адхілення з пасады сталі нібы фінансавыя парушэнні.

Захаранка далучыўся да Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На альтэрнатыўных выбарах 1999 года падтрымліваў кандыдатуру былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, шмат ездзіў па краіне, выступаў.

Захаранка знік 7 мая 1999 года.

Паводле слоў былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева і экс-сілавіка Юрыя Гараўскага, Захаранка быў скрадзены так званым «эскадронам смерці» і забіты. Ягонае цела не знойдзена. Гараўскі даводзіў, што яно было спаленае ў крэматорыі Паўночных могілак Мінска.

Паводле сведчанняў Гараўскага, стрэліў у спіну Захаранку Дзмітрый Паўлічэнка. 

Сям’я Захаранкі з’ехала ў Германію, дзе атрымала палітычны прытулак. Маці Улляна Рыгораўна памерла ў 2018 годзе ва ўзросце 95 гадоў. Да канца жыцця яна працягвала чакаць сына.

Каментары

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон1

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?1

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»1

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка38

Зборную Беларусі не дапусцілі да чэмпіянату свету па хакеі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць