Эканоміка1414

У Еўропе прапануюць увесці новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Шэраг краін Еўрасаюза прапануюць увесці новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі.

Абмеркаванне прапаноў чакаецца на гэтым тыдні ў Еўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх 27 краін Еўрасаюза. Паводле адной з крыніц «Радыё Свабода», не ўсе з іх, хутчэй за ўсё, будуць ухваленыя.

Прапануецца пашырыць спіс высокатэхналагічных тавараў, экспарт якіх у Беларусь будзе забаронены. У прыватнасці, прапануецца забараніць:

  • Экспарт у Беларусь тавараў, якія павялічваюць прамысловы патэнцыял;
  • Экспарт так званых «прадметаў раскошы»;
  • Экспарт тавараў для авіяцыйнай і аэракасмічнай прамысловасці;
  • Экспарт тавараў для нафтагазавай прамысловасці;
  • Экспарт тавараў і тэхналогій для мараходнай прамысловасці.

Таксама прапануецца забараніць уезд у Еўрасаюз прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, і пашырыць забароны для фінансавага сектара Беларусі — у прыватнасці, на прыём дэпазітаў з Беларусі.

Адзначаецца, што апошнім часам Беларусь значна нарасціла імпарт шэрагу тавараў, у тым ліку аптычных прыбораў і дэталяў для грузавікоў, а гэтыя тавары могуць выкарыстоўвацца Расіяй у яе вайне супраць Украіны.

Каментары14

  • Даві дыктатуру санкцыямі
    22.04.2024
    Добра, яшчэ раней было трэба гэта зрабіць
  • Даві дыктатуру санкцыямі
    22.04.2024
    Лукаботы, ваш выхад, завадзіце шарманку па метадычке 
  • Добры слон
    22.04.2024
    "пашырыць забароны для фінансавага сектара Беларусі — у прыватнасці, на прыём дэпазітаў з Беларусі"

    Забараніць беларусам рабіць дэпазыты ў заходніх банках? Што за дурацкая ідэя. Замест таго, каб выцягваць грошы з рэжыма, яны ствараюць бар'еры.

    https://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/341309

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?11

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць