Грамадства1212

Правядуць тэлефон і адправяць у санаторый. Якія льготы атрымае касманаўтка Васілеўская як Герой Беларусі

Лукашэнка прысвоіў касманаўтцы Марыне Васілеўскай званне Героя Беларусі. Вось што ідзе ў камплекце з медалём.

Марына Васілеўская. Скрыншот «Беларусь 1»

Званне «Герой Беларусі» прысвойваецца за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Разам з ім даецца шэраг ільгот.

Бясплатныя званкі з хатняга тэлефона

Васілеўская ў сябе дома зможа бясплатна карыстацца стацыянарнай тэлефоннай сувяззю, за выключэннем міжнародных званкоў. Калі раптам у Героя Беларусі няма хатняга тэлефона, то дзяржава правядзе лінію бясплатна — пры ўмове, што працягласць абаненцкай лініі будзе не большай за 500 метраў.

Вызваляюць ад платы за тэхнічнае абслугоўванне жылога памяшкання ў межах 20 квадратных метраў. А таксама ад аплаты камунальных паслуг — у межах зацверджаных нормаў спажывання на аднаго чалавека.

Можна бясплатна карыстацца грамадскім транспартам.

Бясплатныя лекі і аздараўленчы адпачынак

Героям Беларусі гарантаваны бясплатныя лекі, якія выдаюцца па рэцэптах дактароў з пераліку асноўных лекавых сродкаў. Апроч гэтага, можна бясплатна вырабляць і рамантаваць зубныя пратэзы ў дзяржаўных стаматалогіях.

Марына Васілеўская атрымае права на пазачарговае медыцынскае абслугоўванне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Раз на год Героям Беларусі вылучаюць грошы на аздараўленне. Замест іх яны маюць права бясплатна адправіцца на санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне.

Адпачынак летам

Можна атрымліваць льготныя крэдыты, самастойна выбіраць час адпачынку, а таксама мець 14 дадатковых дзён адпачынку без захавання заробку. 

Марына Васілеўская стала другой жанчынай, якой прысвоілі геройскі статус. Першай была алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

З поўным спісам льгот можна азнаёміцца па спасылцы.

@nashaniva Пасля таго, як касманаўтку Васілеўскую з Масквы забіраў з сямейны джэт Лукашэнкі, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выклала сваю прапанову #самолет #лукашенко #александрлукашенко #беларусь #беларусьновости #нашаніва #белорусы #белавиа #лукашенкоприколы ♬ оригинальный звук - СЕРЕГА ПИРАТ

Каментары12

  • у героя нет телефона? Оо
    11.04.2024
    што ж гэта за героі Беларусі, калі іх не прызнае народ? калі і героі, то Лукарусі
  • Чакаем чарговае абнуленіе
    11.04.2024
    Ну во, а вы казалі выбары-дувыбары. Усё што трэба стаць гяроям Квітнеючай. Скамуздзіць грошы падаткаплацельшчыкаў, зьлятаць у скафандзеры да барбершопера і затым пачытаць па паперцы з суфлёрам Азвіронка і ўсё. А вы чарка і шкварка, гароды ўкаскапваць, бульбу саджаць там розныя дзіпломы зашчышчаць. З.Ы. чакаем гярояў ЗША, уручаць будзем бліны на шуфлі (бо металалому на ўсіх ні хопіць)
  • даведка
    11.04.2024
    Дарья Домрачева сама была сотрудник и офицер КГБ, а Марину Василевскую курировал генерал КГБ Чернышев.

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка80

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць