Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму
Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў паведаміў пра затрыманне мужчыны, які шантажаваў былую жонку магчымасцю «зліву» інфармацыі пра яе ўдзел у пратэстах 2020 года. Але ў выніку, як сцвярджаецца, ён наклікаў бяду на самога сябе.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/2024-03-26193412-ac4l5.jpg.webp)
На камеру мужчына гаворыць, што такім шантажом ён нібыта хацеў урэгуляваць спрэчку пры падзеле маёмасці пасля разводу. Ліст з фотаздымкамі былой жонкі з пратэстаў мужчына адправіў на яе працу. Але жанчына згуляла на апярэджанне: прыйшла ў міліцыю добраахвотна і прызналася, што ўдзельнічала ў пратэстах, але разам з былым мужам.
Пасля таго жанчыну нібыта адпусцілі, а мужчыну затрымалі, дакінуўшы яму на словах апрача палітычных артыкулаў яшчэ і абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў.
Па якім менавіта артыкуле мужчына ўсё ж затрыманы і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.
Каментары