Дапамогу для былой палітзняволенай Вольгі Такарчук сабралі ўсяго за 10 гадзін
Пра хуткі паспяховы вынік збору, аб'яўленага для падтрымкі блогеркі і былой палітзняволенай Вольгі Такарчук, якая нядаўна была вымушаная пакінуць радзіму перад пагрозай новага зняволення, паведаміў кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/takaruk240212-jqt8g.jpg.webp)
«Дзякую ўсім за рэкордную актыўнасць збору для Вольгі Такарчук! Усяго 10 гадзін спатрэбілася, каб дайсці да мэты», — напісаў Стрыжак.
За мэту было пастаўлена назбіраць 6300 еўра.
Пры гэтым збор пакуль не закрыты і калі вы хочаце падтрымаць блогерку і яе сям’ю — у Вольгі арыштавалі маці, а бацька мусіў эміграваць разам з дачкой, — то гэта яшчэ можна зрабіць.
Чытайце таксама:
Блогерка Вольга Такарчук, якая тэрмінова з'ехала з Беларусі з бацькам, просіць аб дапамозе
Каментары