Меркаванні66

Лявон Вольскі: Я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год

«Калі жывеш у Беларусі, інстынкт самазахавання прытупляецца». Лявон Вольскі ў сваім фэйсбуку разважае пра сітуацыю вакол затрымання музыкаў.

«Сядзіш на здымнай (сваёй) кватэры, нечым займаешся, робіш вылазкі ў гіпермаркет, на рэпетыцыю. Разумееш, што ў любы момант цябе могуць узяць «за былыя заслугі» (іх болей чым дастаткова), але, нібыта, усё ціха», — піша ў сваім фэйсбуку Лявон Вольскі.

Так мінаюць гады — на радзіме ты асабліва не адсвечваеш, а як выбіраешся за мяжу — тут ужо пачынаецца паўнавартаснае жыццё — феерычныя канцэрты, інтэрв'ю, шопінг, паход па злачных месцах з сябрамі… Вяртаешся дадому — і зноў — залягаеш на дно ў вёсцы на тыдзень, прыязджаеш у горад, едзеш у краму па прадукты, цягнеш іх на свой пяты паверх.

Трыважнавата, але ты прызвычаіўся да гэтае лёгкае трывогі, бо так жывеш не адзін год. Усё падказвае, што трэба з'язджаць, але ты ж любіш гэта ўсё — свой (а ён жа ж твой, праўда?) горад, гэтыя вуліцы, плошчы і скверы, гэтую вёску (яна ж таксама твая?), хату і вярбу за акном, якая вырасла з маленькае касцельнае галінкі, якую ты пасадзіў тут пятнаццаць гадоў таму. Ну, як усё гэта кінуць?

І што там, за мяжою, рабіць? Тут хоць нейкія карпаратывы ёсць, а там што? Невядомасць? Неяк не вельмі яно ўяўляецца — усё кінуць і ехаць у гэтую халодную невядомасць. Таму — хай усё застаецца пакуль як ёсць, а там паглядзім.

І калі прыходзіць гэтае там, ты чамусьці зусім да яго не гатовы, і глядзець ужо няма куды — адно ў жывельнавата-гопніцкія вочы губазікаўца ды аб’ектыў смартфона, замацаванага на прафесійным штатыве, адціснутым у адной незалежнай тэлестудыі…

Людзі застаюцца ў Беларусі. З розных нагодаў. Часцяком сам сабе не можаш патлумачыць чаму. Калі глядзець на ўсё гэта з-за мяжы — адразу відаць: рэальная смяротная небяспека! А калі ты ў РБ, дык неяк гэтае пачуццё, гэты інстынкт самазахавання прытупляецца.

І я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год.

Трываласці вам, хлопцы! Веры і вытрымкі! Мы з вамі!

Каментары6

  • беларуска ў Беларусі
    08.01.2024
    гэта напраўду так.
  • Язэп
    08.01.2024
    Спадар Вольскі меў рацыю ў больш вегетырянскія часы, калі рэжым проста перашкаджаў беларускім выканаўцам выступаць рукамі Дрыгі пры дапамозе г.з. гастрольных пасведчанняў (па сутнасці інструмента антыканстытуцыйнай цэнзуры на гастрольныя канцэрты).
    Зараз часы адкрытага тэрору. Таму лукашызм падобны шалёнаму Сатурну, пажыраючаму сваих дзетак, што з карціны Гойя, і знішчае ўсё, што нават вельмі сукосна пагражае яго інсаванню - у т.л. і беларускую культуру. Натуральна, што адначасова рэжым баіцца чапаць нават самыя адыёзныя праявы рускага свету кшталту Бондаравай, бо тыя знаходзяцца пад абаронай крамлю.
    Таму не здзіўляе, калі неўзабаве прыйдуць за VAL, Вайцюшкевічам, Някляевым і нават па "Дразды", аб якіх станоўча выказаўся Пазняк
  • Так
    08.01.2024
    Добрыя словы падтрымкі! І разуменне!

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Усе навіны →
Усе навіны

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку4

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў35

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць