Асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча перавялі ў ваўкавыскую калонію
Зняволены адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі № 5.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_09/5beb2ff3c4f76ba50a316-1h0yt.jpg.webp)
Анархіста Аляксандра Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў і 9 месяцаў, перавялі ў ВК-11 у Ваўкавыску, паведамляе «Медыязона».
Зняволены адбываў пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 5, якую расфармавалі паводле ўказа Лукашэнкі, апублікаванага ў канцы кастрычніка 2023 года.
Аляксандр — фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», па якой асудзілі дзевяцярых актывістаў і праваабаронцу Марфу Рабкову.
Па версіі абвінавачвання, з 2005 па 2020 год неўстаноўленыя асобы пры ўдзеле Францкевіча і Рабковай аб'ядналі «шэраг арганізаваных злачынных груп»: «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона» і «Революційна дія». Гэтыя аб'яднанні, як сцвярджала следства, увайшлі ў склад «міжнароднай злачыннай арганізацыі».
Каментары