Грамадства2424

Другой суседкай на балі Лукашэнка абраў дзяўчыну ўзросту сваёй унучкі

На навагоднім балі побач з Лукашэнкам сядзела і дзяўчына, якая раней не трапляла ў аб'ектыў фотакамераў — 20-гадовая Ксенія Салей. Расказваем, што пра яе вядома.

Лукашэнка і Ксенія Салей. Фота: партал Лукашэнкі

Ксенія Салей з горада Іўе ці яго ваколіцаў. Ксенія — студэнтка чацвёртага курса спецыялізацыі «Друкаваныя СМІ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Пра сябе дзяўчына расказвала мясцовай газеце, што яшчэ ў 11-м класе вырашыла стаць журналісткай. І пра выбар прафесіі, маўляў, не шкадуе.

Дзяўчына — актывістка ў сваім універсітэце, хоць інфармацыі пра тое, што яна сябра БРСМ ці прафсаюзаў, знайсці не ўдалося. Аднак у яе часта бяруць інтэрв'ю праўладныя медыя. Пра рэферэндум наконт зменаў канстытуцыі, які адбыўся адразу пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, яна распавядала так:

«Сёння я галасую ўпершыню. Гэта вельмі адказны крок для мяне. Я лічу, што менавіта ў нашых руках, руках моладзі, знаходзіцца будучыня краіны. У нас ёсць магчымасць зрабіць свой выбар тут і цяпер. Думаю, сённяшняя падзея застанецца ў маёй памяці».

Там жа яна казала, што робіць гэта асэнсавана, маўляў, прааналізавала ўсе змяненні ў Канстытуцыі і гаворыць ім «так».

Ксенія Салей

У дзяржаўных СМІ яна расказвала, што ганарыцца сваёй прафесіяй і тым, што вучыцца ў ГрДУ.

Ксенія падпрацоўвае ў газетах «Іўеўскі край» ды «Гродзенская праўда» як журналістка. Робіць матэрыялы і для іншых медыя — напрыклад, універсітэцкіх. Яна піша пра ўсё запар: пра спорт, маладых спецыялістаў ды мясцовыя святы.

Сёння Ксенія Салей упершыню з'явілася на такім буйным мерапрыемстве. Лукашэнка пасадзіў яе леваруч ад сябе — справа сядзела 25-гадовая афіцэрка Уладлена Зайцава.

Ксеніі 20 гадоў. І, калі верыць інтэрнэт-крыніцам, Лукашэнкава сярэдняя па ўзросце ўнучка Анастасія, дачка Дзмітрыя Лукашэнкі, таксама 2003 года нараджэння.

Старэйшая 25-гадовая ўнучка Лукашэнкі Вікторыя, дачка Віктара Лукашэнкі, выйшла замуж за аднагрупніка з Полацка два гады таму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Цьфу!
    28.12.2023
    Фота ў майке без трусоў - агонь!
  • Змены ў закон аб прэзідэнце
    28.12.2023
    Зараз "сям'я прэзідэнта" папоўніцца новымі колямі. І кожнаму з іх ільготы і гарантыі.
  • user
    28.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк25

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы6

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк25

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць