Спорт11

Мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі па футболе

Мінчане чакалі золата 19 гадоў.

Па выніках матча бабруйскай «Белшыны» і мінскага «Дынама», які прайшоў сёння ў Бабруйску, мінскае «Дынама» датэрмінова стала чэмпіёнамі краіны. Вынік гульні — 4:0 на карысць «Дынама».

Мінчанам было дастаткова згуляць з «Белшынай» унічыю, але ж гульня скончылася перамогай бела-блакітных.

Першы мяч забіў на 19-й хвіліне абаронца «Дынама» Аляксандр Сачыўка, другім у матчы адзначыўся Іван Бахар на 48-й хвіліне. Хутка пасля гэтага, на 58-й хвіліне, Аляксей Гаўрыловіч давёў лік да разгромнага — 3:0 на карысць мінчан, а на 70-й забіў дынамаўскі паўабаронца Данііл Зорын.

Такім чынам, у «Дынама» 66 ачкоў — недасягальная лічба для іх бліжэйшага пераследніка, гродненскага «Нёмана». Гэтая каманда цяпер мае 59 ачкоў. Мінулае чэмпіёнства бела-блакітных мела месца ў 2004-м.

Адзначым, што дынамаўцам даўно прадказвалі чэмпіёнства — яшчэ з восені 2021-га, калі Аляксандр Лукашэнка падчас адкрыцця стадыёна «Дынама-Юні» сказаў футбалістам: «У будучым годзе вы павінны быць чэмпіёнамі. Вы павінны ўзварухнуць увесь футбол». 

Але ў 2022-м «Дынама» стала толькі чацвёртым, з-за чаго Лукашэнка раскрытыкаваў міністра спорту Сяргея Кавальчука. Тады ў спартовых колах пайшлі размовы пра тое, што «Дынама» пажадае выканаць загад хаця б у 2023-м.

«Шахцёр» і «Энергетык-БДУ», якія год таму абышлі бела-блакітных, сёлета страцілі ачкі з-за ўдзелу ў дамоўных гульнях. Склад яшчэ аднаго канкурэнта — БАТЭ — моцна пацярпеў праз чорныя спісы ад Кавальчука, таксама клуб не атрымаў подпісу пад план развіцця клуба, які дазваляе атрымліваць грошы ад дзяржпрадпрыемстваў. Іншыя клубы вышэйшай лігі таксама адчувалі на сабе дыскрымінацыю, і ў выніку дарога да дынамаўскага чэмпіёнства была адкрытая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • The great and legendary
    26.11.2023
    А лепшы форвард Дынама мінулага года Іван Бахар чаму быў вымушаны з'ехаць у Ізраіль на першы круг, ці не з-за чорных спісаў Кавальчука? А свае выхаванцы Ложкін і Давыскіба? Пакуль Дынама працавала і шукала іншых гульцоў на месца тых, каго лукашысты забанілі, Батэ чухалі патыліцу. Склад у іх усе роўна быў не горшы за Дынамаўскі, але ж трэнер небарака. Як папрацавалі, так і зарабілі.

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць3

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі3

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна6

У Гомелі за сэксуальны гвалт судзяць ідэолага каледжа2

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць