«Віцебск» паспрабуе туды прабіцца праз стыкавыя матчы.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/dniapro231125-gx385.jpg.webp)
Сёння матчамі 34-га тура завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе.
«Дняпро» перамог «Асіповічы» 1:0, а «Віцебск» выйграў у пінскай «Хвалі» 3:0.
Арсенал — 81, Дняпро — 73, Віцебск — 73, Лакаматыў — 62….
Як бачым, «Дняпро» і «Віцебск» набралі аднолькавую колькасць балаў, але магілёўскі клуб знаходзіцца вышэй па дадатковых паказчыках, і ён заваёўвае прамую пуцёўку ў вышэйшую лігу.
«Віцебск» згуляе ў стыкавых матчах з 14-й камандай вышэйшай лігі. Гэта будзе або салігорскі «Шахцёр», або «Белшына».
Адметна, што ў мінулым годзе «Арсенал», «Дняпро» і «Віцебск» пакінулі вышэйшую лігу.
Заўтра таксама можа вызначыцца чэмпіён Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, калі мінскае «Дынама» пераможа ў гасцях «Белшыну». «Дынама» апошні раз было чэмпіёнам у 2004 годзе.
Каментары