Яны адправіліся з Хайфы на Кіпр, а адтуль змогуць паляцець дадому.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/karabel231016-cmo2n.jpg.webp)
Улады ЗША зафрахтавалі для эвакуацыі сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Ізраілі, карабель, які забраў іх з порта Хайфы і адправіўся на Кіпр. Адтуль пасажыры змогуць вылецець дадому, бо большасць рэйсаў з аэрапорта Тэль-Авіва адмененыя, паведамляе тэлеканал «Дождь».
У нядзелю амбасада ЗША ў Ізраілі папярэдзіла грамадзян, што пасадка на карабель пачнецца а 8 раніцы панядзелка і паабяцала дапамогу тым, у каго ўзніклі праблемы з амерыканскімі дакументамі.
Рэйс не бясплатны: перад пасадкай пасажыры падпісвалі пагадненне аб кампенсацыі выдаткаў ураду ЗША. Дабрацца да Хайфы грамадзянам ЗША трэба было самастойна — амбасада папярэджвала, што паездкі па краіне ажыццяўляюцца «на свой страх і рызыку».
Чакаецца, што пераход карабля ў кіпрскі Лімасол зойме каля 10-12 гадзін.
Каментары