Беларуская прапаганда ўкінула ідэю, што ізраільцянаў хочуць перасяліць ва Украіну
Прапагандыстка Ксенія Лебедзева высунула канспіралагічную версію, што за нападам 7 кастрычніка ХАМАС на Ізраіль стаіць… Масад.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/87ec80d14bf51c323469086f6c79f99c-pr10y-52ub2.jpg.webp)
«З'яўляюцца версіі, што вайну паміж Палесцінай і Ізраілем справакаваў Масад, каб ізраільцян перасяліць на Украіну (тут прыводзіцца арфаграфія Лебедзевай без зменаў. — НН). З'яўляецца шмат відэа, пакуль нічым не падмацаваных, але настроеных на падтрымку версіі», — напісала прапагандыстка ў сваім тэлеграм-канале.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/lebedzieva231011-4id52.jpg.webp)
У жніўні Ксенія Лебедзева трапіла пад санкцыі ЕС. Яе абвінавацілі ў распаўсюджванні расійскіх наратываў аб «нацысцкім рэжыме ва Украіне», хлусні пра беларускую апазіцыю і полк Кастуся Каліноўскага, распальванні варожасці супраць суседніх краін.
У сваю чаргу Белтэлерадыёкампанія прэміравала яе «за высокі ўзровень журналісцкай працы, данясенне праўды да сусветнай супольнасці, развянчанне хлусні заходняй прапаганды».
Каментары