У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова
Фатаграфіі былі выкладзеныя некаторымі расійскімі Z-каналамі з пазнакай, што былога «міністра абароны ДНР» збіў украінскі палонны падчас прагулкі ў СІЗА.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/imgonline-com-ua-2to1-mxgh7ogookwvtv-fsy36.jpg.webp)
Некаторыя расійскія прапагандысцкія каналы выклалі фота моцна збітага ў СІЗА нібыта Ігара Стралкова, камандзіра расійскіх штурмавых атрадаў у 2014 годзе і былога міністра так званай «ДНР», а пазней — блогера, вядомага сваёй шавіністычнай пазіцыяй.
Адзін з расійскіх Z-каналаў у тэлеграме пад фота растлумачыў, што гаворка ідзе менавіта пра Стралкова, якога моцна збіў «правы радыкал» (з намёкам на ўкраінскіх ваеннапалонных) падчас прагулкі ў СІЗА.
У тэксце згадваецца нядаўні выпадак, калі жонка Гіркіна-Стралкова паскардзілася на тое, што яе мужа вазілі на суд у адным аўтазаку з ваеннапалоннымі ўкраінцамі.
Ніякага афіцыйнага пацвярджэння, што на фота сапраўдны Ігар Гіркін, яшчэ не было.
Каментары
Но зато как упоительны на россии вечера,да?Или это не точно?