Літва паставіла на мяжы шчыты з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь
9 жніўня літоўскія ўлады паставілі шчыты на мяжы з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь. «Не рызыкуй сваёй бяспекай, не едзь у Беларусь, можаш не вярнуцца», — напісана на шчытах на літоўскай і англійскай мовах.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/366810852_610895051183739_4690538958665393720_n-ipyt0.jpg.webp)
«Сёння спаўняецца тры гады з моманту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Міністэрства замежных спраў паставіла на памежных пунктах пропуску Меднікі, Салечнікі, Шумск, Лаварышкі, Райгард і Цверач рэкламныя шчыты з заклікам звярнуць на іх увагу. Яны будуць праводзіць вас кожны раз, калі вы адправіцеся ў краіну, дзе кіруе рэжым Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы Літвы.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/365314840_610895117850399_6021025010150294931_n-og27p.jpg.webp)
«У сувязі з наяўнымі пагрозамі мы рэкамендуем грамадзянам Літвы ўстрымацца ад паездак у Беларусь, а тым, хто там знаходзіцца, неадкладна пакінуць краіну, паколькі гэта можа паставіць пад пагрозу вашу бяспеку, здароўе і жыццё», — дадалі ў ведамстве.
Каментары