У расійскіх аэрапортах нямецкія аўтобусы мяняюць на беларускія электробусы
У санкт-пецярбургскім аэрапорце Пулкава пачнуць паэтапна мяняць нямецкія перонныя аўтобусы Cobus на электробусы МАЗ-271-Е беларускай вытворчасці, піша выданне frequentflyers.ru.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/content_maz271-p1avq.jpg.webp)
Электробусы з Беларусі анансавалі яшчэ ў 2020 годзе. Аэрапорт Пулкава будзе першым, дзе яны будуць вазіць пасажыраў, а таксама першым расійскім аэрапортам, абсталяваным аўтобусамі на электрычнай цязе.
МАЗ-271-Е — гэта нізкападлогавы электробус, абсталяваны сістэмай апускання падлогі і шасцю дзвярыма.
Каментары