Ліянэля Месі адхілілі ад матчаў ПСЖ. Кіраўніцтва клуба абурылася ягонымі паводзінамі і не збіраецца працягваць кантракт
Аргенцінскі форвард «Пары Сен-Жэрмен» Ліянэль Месі пасля прайгранай гульні чэмпіянату Францыі адправіўся ў Саудаўскую Аравію. Ён меў так права рабіць толькі ў выпадку перамогі ці нічыёй.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/12-5jjuf.jpeg.webp)
Як паведамляе RMC Sport, клуб прыняў рашэнне адхіліць 35-гадовага футбаліста на два тыдні. Кіраўніцтва лічыць, што Месі дапусціў сур'ёзную памылку.
Іншае спартыўнае выданне — L’Equipe — дадае, што кіраўнікі і некаторыя гульцы ПСЖ негатыўна адрэагавалі на няўзгодненую паездку Месі ў Саудаўскую Аравію. Цяпер клуб схіляецца да таго, што кантракт аргенцінца, які заканчваецца летам, не будзе працягнуты.
Афіцыйна гэта інфармацыя не пацвярджалася.
У Ліянэля Месі рэкламны кантракт з Саудаўскай Аравіяй на 25 млн еўра за год. Леа павінен прасоўваць турызм: удзельнічаць у рэкламных паездках і рабіць допісы ў сацсетках.
Каментары