Грамадства33

ICAO: Пагроза выбуху самалёта Ryanair была заведама лжывай

Даклад аб расследаванні, праведзеным ICAO, апублікаваны на шасці мовах на сайце арганізацыі. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі грунтуе свае высновы ў тым ліку на матэрыялах, атрыманых ад дыспетчара аэрапорта «Мінск». Ëн запісаў загады беларускага спецслужбіста на тэлефон і вывез іх за мяжу.

Рада ICAO прыходзіць да высновы, што інфармацыя пра пагрозу выбуху ў дачыненні да рэйса FR4978 Ryanair была загадзя ілжывай і пагражала яго бяспецы, і, акрамя таго, што гэтая інфармацыя была даведзеная да экіпажа па ўказанні высокапастаўленых службовых асоб урада Беларусі.

У апублікаванай справаздачы ёсць дзве расшыфроўкі запісаў. Адзін — дапоўнены запіс перамоваў з дыспетчарскай, дзе акрамя самога дыспетчара і яго начальніка, прысутнічае неназваная персона, якая падказвае рэплікі (пры гэтым некалькі разоў кансультуючыся яшчэ з кімсьці па тэлефоне). Менавіта гэтая персона кажа перадаць экіпажу пра тое, што паведамленне пра бомбу было разасланае ў некалькі аэрапортаў і што код пагрозы «чырвоны» (пры чырвоным кодзе камандзір паветранага судна павінен прызямліцца ў найбліжэйшым аэрапорце па ўказанні цэнтра кіравання паветранымі палётамі або нацыянальных уладаў). Запіс быў зроблены на тэлефон дыспетчара, які пасля ўцёк з Беларусі.

Другі запіс — з кабінета, дзе абмяркоўваецца ўнясенне карэкціровак у паказанні «для больш дэталёвай прывязкі да радыёабмену». З прысутных: намеснік дырэктара Белаэранавігацыі, дыспетчар і яго кіраўнік. Запіс зноў жа зроблены на тэлефон.

Падчас расследавання не было знойдзена ніякіх доказаў суправаджэння ці перахопу рэйса вайсковым самалётам.

Каментары3

  • Нейкі цырк
    20.07.2022
    Калі бліжэйшы то чаму ён не пайшоў на Вільню? Ім яўна было меней ляцець да Вільні чым да Мінска. І што з знішяальнікам быў ён ці гэта фантазіі журналістаў? І калі не то тады дакладна пасадка была непрымысовая, а пілот сам вырашыў ісці на Мінск.
  • Праўда
    20.07.2022
    Пуцiнскiя падсцiлкi з кдб выконвалi загад масквы:)
  • feafania
    20.07.2022
    Нейкі цырк, ну вы нібыта зь неба зваліліся. Пісалі ж, што яны паведамлялі пілоту, што самалёт узарвецца, калі пойдзе на пасадку ў Вільні. Пілот доўга сумняваўса, але ўрэшце прыняў рашэньне пасадзіць самалёт у Менску.

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць