Святаслаў Вакарчук заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову
Лідар гурта «Океан Эльзи» заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_03/wakarczuk220329-4y0tl.jpg.webp)
«Кожны, хто мае родную мову, якая адрозніваецца ад іншых, мае шчасце і падарунак ад бога. Мы вельмі падтрымліваем нашых беларускіх братоў у гэтым, каб яны выкарыстоўвалі сваю цудоўную беларускую мову. Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана. Ад Янкі Купалы да сучасных прыгожых спеваў беларускіх рок-музыкаў. Мы вас у гэтым падтрымліваем!» — сказаў Вакарчук у інтэрв'ю «Белсату».
Каментары