Масква і Вашынгтон разыходзяцца ў пазіцыях па Беларусі, канстатаваў Дзмітрый Пяскоў па выніках сустрэчы лідараў дзвюх краін, якая адбылася ў сераду ў Жэневе, піша ТАСС.
«Беларусь не адносіцца да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня [учорашняга саміту РФ-ЗША ў Жэневе]. А тэма Беларусі сапраўды была агучаная амерыканскім бокам, агучаная была ва ўсім добра вядомым ключы — мы ўсе ведаем пазіцыю амерыканцаў.
Ёсць і праблематыка самалёта [Ryanair, пасаджанага ў Менску]. Яны лічаць гэта недапушчальным, і так далей, і да таго падобнае, парушэннем за ўсё і ўся. На гэта ў нас ёсць свая пазіцыя — што ў нас ёсць інфармацыя, атрыманая з першакрыніцы, ад прэзідэнта Беларусі. Прэзідэнту Пуціну не з рукі не давяраць свайму беларускаму калегу.
Было канстатавана, што гэта тое самае месца, дзе, напэўна, наўрад ці трэба спрабаваць зблізіць пазіцыі — гэта немагчыма»
Каментары