Адбылося гэта 24 снежня на марыупальскім кірунку, паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/su34_231222-li9rr.jpg.webp)
Ілюстрацыйнае фота. Wikimedia Commons
«Пацверджана паражэнне нашым зенітным ракетным комплексам знішчальніка-бамбавіка Су-34 на марыупальскім кірунку. На аэрадром — не вярнуўся», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
Ён таксама дадаў, што цяпер сілы СПА адбіваюць чарговую атаку «шахедаў» і заклікаў грамадзян заставацца ва ўкрыццях.
Нагадаем, 22 снежня Узброеныя сілы Украіны збілі тры расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Сакратар Рады нацыянальнай абароны Аляксей Данілаў заўважыў, што паляванне на іх доўжылася працяглы час.
Каментары