LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект
Сацыяльная сетка LinkedIn распрацавала інструмент, які дазволіць карыстальнікам лепш знаходзіць патрэбныя вакансіі.
Механізм пакуль тэстуюць на невялікай групе людзей, піша devby.io.
Сцвярджаецца, што праз новую сістэму штучнага інтэлекту карыстальнікі змогуць бачыць тыя прапановы па працы, якія схаваны пра звычайным пошуку.
Сэрвіс дазваляе карыстальнікам уводзіць запыты, напрыклад «знайсці ролю, дзе я магу выкарыстоўваць маркетынгавыя навыкі для абароны навакольнага асяроддзя» або «паказаць вакансіі ў маркетынгу з заробкам больш за $100 тысяч».
Гендырэктар кампаніі Раян Расланскі заявіў, што «новы інструмент можа дапамагчы знайсці патрэбную працу, пра якую карыстальнікі нават не падазравалі». Ён лічыць, што ў рэальнасці немагчыма адшукаць працу мары «проста правяраючы набор ключавых слоў».
Новая сістэма выкарыстоўвае моўную мадэль для аналізу вялікага аб'ёму дадзеных. Яна правярае апісанні вакансій, інфармацыю аб кампаніях і агульныя паведамленні на сайце.
Цяпер сацсетка зможа падказваць карыстальнікам новыя навыкі, якія неабходны для атрымання канкрэтнай пасады.
Каментары