Старшыням райвыканкамаў дадуць права ўзгадняць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты паведаміў пра гатоўнасць дакумента, які мае значна ўзмацніць паўнамоцтвы вертыкальшчыкаў на месцах. Дакумент можа быць падпісаны ўжо да 1 сакавіка.
Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, старшыням райвыканкамаў будуць дадзеныя яшчэ больш шырокія паўнамоцтвы ў сферы кадраў.
«Старшыня райвыканкама будзе ўзгадняць кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў усіх міністэрстваў і ведамстваў (акрамя КДБ), кіраўнікоў ключавых арганізацый раёна ўсіх формаў уласнасці па пераліку, які зацвердзіць сам выканкам», — заявіў Дзмітрый Круты.
Праўда, ён паабяцаў, што ў такіх пераліках не будзе дробных устаноў кшталту кіраўніцтва цырульні або невялікай аптэкі.
«Гэта пералік кампаній, арганізацый, якія ёсць у раёне і якія сапраўды ўплываюць з пункту гледжання бюджэтных даходаў, інвестыцыйнай актыўнасці і занятасці насельніцтва. Ключавыя сапраўды суб'екты будуць узгадняцца з кіраўніком райвыканкама», — растлумачыў Круты.
Паводле яго, цяпер стаіць пытанне ўдзелу арганізацый прыватнага сектара ў мерапрыемствах па ўпарадкаванні гарадоў. Для арганізацый, якія будуць выдзяляць рэсурсы на тыя ці іншыя аб'екты ўпарадкавання, будуць зробленыя падатковыя паслабленні.
Каментары
...
на прысядзібным участку старшыні райвыканкама ?