Слухай сваё. Бартосік запісаў у аўдыяфармаце кнігу Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро»
Аўдыякніга Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» з’явілася на дзвюх платформах. Яе агучыў бард і пісьменнік Зміцер Бартосік.
Раман Федарэнкі працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера», толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання, гаворыцца ў анатацыі.
Чытае кнігу Зміцер Бартосік. «Жэтон на метро» ў аўдыяфармаце з’явіўся на платформе «Камунікат» і на ютубе.
Каментары