Культура

25 і 26 чэрвеня — фестываль «Прадмова» ў Вільні

25—26 чэрвеня ў Вільні ў Imaguru (вуліца Віценя \ Vytenio g. 18) пройдзе чацвёрты, апошні ў гэтым годзе этап Фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». На працягу чэрвеня ён ужо праходзіў у Тбілісі, Кракаве і Варшаве.

Кожны фестываль у гэтым годзе — свой асабісты сусвет. Фестывальны сусвет у Вільнюсе пра інтэлектуальныя размовы, сур’ёзныя няпростыя тэмы.

Калі вы засумавалі па філасофіі і філосафах, а яшчэ будзеце на выхадных у Вільнюсе — абавязкова завітайце на «Прадмову».

25 і 26 чэрвеня арганізатары запрашаюць усіх, хто можа і хоча, у Imaguru (вуліца Віценя \ Vytenio g. 18), каб размаўляць, абмяркоўваць, спрачацца, смяяцца, знаёміцца, абдымацца і абавязкова набываць кнігі.

У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, презентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію.

Не застануцца віленскія наведвальнікі «Прадмовы» без ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.

На «Прадмове» ў Вільні таксама можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова.

Каментары

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць