Грамадства3232

«Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны!» Саліст «Пятлі прыхільнасці» адказаў на хэйт з боку расіян

«Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за тую мову, якую выкарыстоўваю, з’яўляючыся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь», — так саліст гурта «Пятля прыхільнасці» Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў на хвалю хэйту ў бок гурта пасля выхаду новага альбома «Суперпазіцыя», піша Reform.news.

Ілья Чарапко-Самахвалаў. Фота з сацсетак

Прэм’ера цалкам беларускамоўнага альбома, якая адбылася ўчора на музычных анлайн-пляцоўках, нечакана справакавала хвалю абурэння ў часткі расійскай публікі. У сацсетцы ВКонтакте ў адрас калектыва пасыпаліся абразы і папрокі.

@nashaniva Чаму ў расіян так бамбанула? #петляпристрастия #пятляпрыхiльнасцi #белорусы #минсксейчас #беларусьновости #нашаніва #беларускаямова ♬ Алоха - Петля Пристрастия

«Не разумею, адкуль карані гэтай пагарды да беларускай мовы? Мы ні ў нікога не павінны пытаць дазволу. Мы — беларускі гурт і гэта наша поўнае права! — музыкант быў шчыра здзіўлены і абураны такой рэакцыяй ад часткі рускамоўнай аўдыторыі. — А калі б мы заспявалі на англійскай мове? Ці назіраўся б такі хэйт?! Я ўпэўнены, што не. Але ў дачыненні беларускай мовы такое дапускаецца!» — пракаментаваў ён сітуацыю на спантаннай сустрэчы з прыхільнікамі.

«Калі мы ствараем нешта, то робім гэта, сыходзячы з нашага ўнутранага жадання, — адказаў музыка на пытанне наконт таго, ці ўлічвае гурт магчымыя рызыкі страты пэўнай часткі аўдыторыі. —

Для нас гэта не кан’юнктура, а ўнутранае памкненне як творчых адзінак. Калі мы захочам зрабіць альбом на рускай мове, мы яго зробім. Зараз мы палічылі важным стварыць альбом на беларускай мове. Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусі, а не Расійскай Федэрацыі, паўтаруся. Вось і адказ на ўсе пытанні».

Ілья спадзяецца, што большасць расійскіх слухачоў гурта «Пятля прыхільнасці» ўсё ж мае іншую пазіцыю, чым хэйтары з ВКонтакте.

«А тыя, хто ад нас адпісаліся — мы гэтаму рады. Мы не жадаем, каб нас слухалі шавіністы», — кажа музыка.

Каментары32

  • не такі, як ёсць
    26.10.2024
    "Я не збіраюся апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за тую мову, якую выкарыстоўваю" - "Я не буду пісаць песьні па-беларуску, бо яны дрэнна форсяцца" - хто з іх беларус?!
  • Імя
    26.10.2024
    Уфф... Не парвалі сувязяў з русскім міром творчыя адзінкі!
  • усё што трэба ведаць пра Маскоўскіх імперцаў
    26.10.2024
    Я не збіраюся апраўдвацца перад "ІДІЛ у снезе". усё што трэба ведаць пра Маскоўскіх імперцаў , яны усе аднолькавыя пачынаючы з навалных і да дугіна з пушкіным

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць