Яўген Залаты выйграў чвэрцьфінал алімпійскага турніру па акадэмічным веславанні
На канале Vaires-sur-Marne беларус выдатна прайшоў другую частку дыстанцыі. Другім фінішаваў Гедрус Бяляўскас з Літвы.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/zalaty240730-eak2b.jpg.webp)
Team.by
Яўген у чацвёртым заездзе на дыстанцыі 2000 м сярод мужчынскіх адзіночак паказаў час 6.49,27.
Заезды за выхад у вырашальныя медальныя фіналы адбудуцца 1 жніўня. Узнагароды ў гэтай дысцыпліне будуць разыграны 3 жніўня.
Раней у 1/2 фіналу таксама выйшла Таццяна Клімовіч.
У сваім заездзе на 2000 м сярод Клімовіч стала трэцяй (7:34.30).
Паўфінальныя заезды тут пройдуць 1 жніўня.
Беларускія весляры традыцыйна прывозяць медалі з Алімпіядаў.
Каментары