За год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася больш чым на 10 тысяч чалавек.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/150_20121013_9_nn-lxnlm.jpg.webp)
На 1 студзеня 2023 года ў краіне было 262 697 індывідуальных прадпрымальнікаў. На 1 студзеня 2024 года — ужо 252 482. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.
Атрымліваецца, за год іпэшнікаў стала меней на 10 215 чалавек — гэта амаль 4%.
Такія карцінкі са скарачэннем па ўсіх рэгіёнах. У Мінску, напрыклад, колькасць ІП паменшала на 8%.
Улады тлумачаць гэта тым, што ў сувязі са зменамі ў закон частка былых іпэшнікаў пераходзіць у юрасобы.
Каментары