Таццяну Севярынец будуць судзіць, хутчэй за ўсё, за «экстрэмісцкія падпіскі»
Аднак калі будзе суд, невядома.
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/sieviryniec240109-5om7z.jpg.webp)
Таццяна Севярынец. Фота: Радыё Свабода
Таццяну Севярынец затрымалі сёння раніцай у родным Віцебску. Выказвалася меркаванне, што яе адвезлі ў ГУБАЗіК.
Яе сын Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў і праз год асуджаны на сем гадоў калоніі.
Каментары