Аднаго з адвакатаў Навальнага арыштавалі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасці
Басманны раённы суд Масквы арыштаваў адваката Навальнага Ігара Сяргуніна па абвінавачванні ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасці, паведамляе «Медиазона».
![](http://d3khjsby2a8d5z.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/-mffcp.jpg.webp)
Практычна адразу пасля пачатку суд закрыў пасяджэнне пасля просьбы следства «выканаць таямніцу персанальных звестак адваката».
Зранку ў Сяргуніна, а таксама яшчэ ў дваіх адвакатаў, якія абараняюць Навальнага — Вадзіма Кобзева і Аляксея Ліпцэра — прайшлі ператрусы. Яны пакуль чакаюць судоў, якія павінны прайсці сёння.
Сам Навальны даведаўся пра ператрусы падчас судовага пасяджэння па яго пазове да калоніі, на якім павінен быў прысутнічаць Кобзеў. «Як і за савецкім часам, пераследуюць не толькі палітычных актывістаў і ператвараюць іх у палітычных зняволеных, але і іх адвакатаў», — пракаментаваў Навальны.
Каментары