Эканоміка33

З «Белавія» разрывае супрацоўніцтва нацыянальная авіякампанія ААЭ

Паводле інфармацыі сайта Motolko.help, з авіякампаніяй «Белавія» разарвала супрацоўніцтва Нацыянальная авіякампанія ААЭ — Etihad Airways. Вядома аб спыненні супрацоўніцтва як мінімум на адным з кірункаў.

Фота: Etihad Airways

9 жніўня авіякампанія «Белавія» трапіла пад санкцыі ЗША. Пасля гэтага Etihad Airways спыніла супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй па код-шэрынгу.

Код-шэрынг — гэта пагадненне паміж дзвюма і больш авіякампаніямі на сумесную эксплуатацыю аднаго авіярэйса. Гэта значыць, што вы ляціце, напрыклад, з Лондана ў Пекін з перасадкай у Маскве, і да Масквы вас вязе авіякампанія «А», а ад Масквы да Пекіна авіякампанія «Б», але рэйс пры гэтым адзін і адпаведна квіток у вас таксама адзін.

Вядома, што код-шэрынгавае пагадненне паміж «Белавія» і Etihad Airways было падпісана яшчэ ў 2013 годзе, тады паведамлялася, што авіякампаніі будуць сумесна выконваць наступныя рэйсы: Мінск — Абу-Дабі — Мінск, Абу-Дабі — Хашымін — Абу-Дабі, Абу-Дабі — Мельбурн — Абу-Дабі і Абу-Дабі — Сідней — Абу-Дабі.

Дарэчы, раней Etihad Airways і самастойна выконвала прамыя рэйсы ў Мінск. Але станам на сёння, 18 жніўня 2023 года, купіць квіток з Мінска ў Абу-Дабі на сайце Etihad ужо нельга. Пошук нібыта і выдае сярод кірункаў Мінск, але пры выбары любой даты паказвае, што рэйсаў няма.

Motolko.help ужо вядомыя кейсы людзей, якія сутыкнуліся з праблемай з-за разрыву супрацоўніцтва. Ім прыходзяць паведамленні, што стыкавы рэйс у/з Мінска адменены і трэба будзе дабірацца іншым спосабам. 

Каментары3

  • Лол
    18.08.2023
    Нічога добрага для шэраговых беларусаў ў такіх навінах няма. Лукашысцкая элітка будзе дабірацца на бізнэс джэтах, а людзі праз Маскву. Ніколі не падтрымліваў санкцыі супраць Белавіі.
  • Спадар
    18.08.2023
    О,добрая навина!
  • Ёсік
    18.08.2023
    Якую ліўрэю намалюем, дасылайце свае прапановы. Глядзіце, якое прыгожае фірмовае адзеньне на сцюардэсах будзе, а пілоты якія красаўцы (не тыя, якіх любіць дырэктар саўгаса), нават, Уладзімір Цэсьлер браў удзел ва ўсёй гэтай мітусні. Памятаеце, як валошка на фюзеляжы з'явілася, як прыгожа. І што, разлятаюцца па сьвеце, без вяртаньня, канешне, самалёты Белавія. А што з саўгасным боінгам, дзе ён абслугоўваецца?

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна3

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу звольнілі, каб ён падшаманіў сабе большую пенсію?10

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць